Спадчына: Дарожнікі
Аўторак, 04 Люты 2025 15:22
1 лютага 2025 г. — 60 гадоў з дня стварэння дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 179 у г. Маларыта (1965)
Загадам Брэсцкага ўпраўлення шашэйных дарог № 7 ад 1 лютага 1965 г. быў утвораны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 179 у г. Маларыце. Тады ў сетку ДЭУ-179 было перададзена для абслугоўвання 204 км найбольш важных мясцовых дарог Маларыцкага раёна.